«Чарнобыль. Захоўваючы памяць…»
30.04.2021У рамках рэспубліканскага праекта "Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў», які рэалізоўваўся з чэрвеня 2020 па красавік 2021 года вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць» у намінацыі «Лесы, абвеяныя Чарнобыльскім вятрам» (даследчая работа). Работа "Спадчына без межаў" Ракала Аляксандра, вучня 8 класа адзначана дыпломам 2 ступені (кіраўнік Пухлоўская Ала Іванаўна, настаўнік фізікі і матэматыкі).
У перыяд з 19 па 28 красавіка 2021 г. ва ўстанове адукацыі ў рамках дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць ... " праводзіліся шмат пазнавальных мерапрыемстваў:
Інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль ў сэрцах і памяці народа” (1-11 класы)
Прэзентацыя “Чарнобыль – гэта было” (1-4 класы)
Літаратурная гасцёўня “Чорны след Чарнобыля” (5-6 классы)
Прэзентацыя “Чарнобыль… Гэта не павінна паўтарыцца” (7-8 классы)
Гутарка-рэквіем “Чарнобыльскі звон” (9-11 классы)
Тэматычная выстава “Зямля пад белымі крыламі”