Тактычныя заняткі з супрацоўнікамі Столінскага РАНС
06.05.20215 мая ў Церабяжоўскай сярэдняй школе сумесна з супрацоўнікамі Столінскага РАНС прайшлі сумесныя спецыяльныя тактычныя заняткі, у ходзе якіх была праведзена трэніровачная эвакуацыя вучняў і работнікаў установы. Начальнік ПАВП № 17 р.п. Рэчыца Ягела А.В. правёў прафілактычную гутарку з вучнямі і работнікамі школы аб правілах супрацьпажарнай бяспекі.