Сустрэча з інспектарам ІСН
21.05.202120 мая ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшла сустрэча вучняў 10-11 класаў са старшым інспектарам Інспекцыі па справах непаўналетніх маёрам Собалем Эдуардам Мікалаевічам. У ходзе прафілактычнай гутаркі Эдуард Мікалаевіч засяродзіў увагу вучняў на выкананні правіл бяспечных паводзін на вадзе, дарозе, у месцах масавых скапленняў людзей, у Інтэрнэт-прасторы, і асабліва пры правядзенні ўрачыстага мерапрыемства “Выпускны вечар – 2021”.