Дзень ведаў у Церабяжоўскай сярэдняй школе
03.09.20211 верасня ў Церабяжоўскай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года.
З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч, а таксама ганаровыя госці свята – начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю Жураўлёў Вячаслаў Аляксандравіч, старшыня Столінскага раённага аб’яднання прафкамаў Шэлест Вячаслаў Мікалаевіч.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага выканаўчага камітэта была ўзнагароджана настаўніца пачатковых класаў Кулік Святлана Нікіфараўна.
Сёння самыя прыгожыя і шчаслівыя – першакласнікі. На памяць аб пачатку школьнага жыцця яны атрымалі кнігу “Беларусь – наша Радзіма” – падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Першакласніца Дэйнэка Вікторыя і вучань 11 класа Каржоўнік Вадзім адкрылі новы навучальны год у нашай школе.
Няхай гэты год падарыць вучням, настаўнікам і бацькам радасць пазнання, дадасць новых і дзіўных адкрыццяў, творчых пачынанняў!