«Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі»
09.09.202108 верасня ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Церабяжоўская сярэдняя школа» была праведзена акцыя «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі». У ходзе акцыі згодна з планам эвакуацыі пры пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях была праведзена трэніровачная эвакуацыя вучняў і работнікаў (79 вучняў, 20 работнікаў), прайшла лінейка. На інтэрнэт-сайце ўстановы, на стэндах школы была размешчана актуальная інфармацыя прафілактычнай накіраванасці, для вучняў і іх законных прадстаўнікоў распаўсюджваліся памяткі па асновах бяспекі. Для педагогаў і тэхнічнага персаналу прайшоў занятак па пытаннях бяспечных паводзін пры арганізацыі адукацыйнага працэсу, у пазаўрочны час, у сітуацыях, якія пагражаюць жыццю.