Спартыўнае свята ў рамках Тыдня народнага адзінства
14.09.2021Традыцыйнымі сталі сустрэчы вучняў школы з вайскоўцамі Пінскага пагранічнага атрада. Верасень новага 2021/2022 навучальнага года не стаў выключэннем.
У рамках Тыдня народнага адзінства, 14 верасня у школе прайшло сумеснае спартыўнае свята, у якім прынялі ўдзел каманда прадстаўнікоў аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў» і каманда вучняў школы. У шматлікіх цікавых эстафетах, якія падрыхтаваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч, і таварысцкім матчы па баскетболе перамогу атрымала каманда АПК "Верхні Церабяжоў".