Тыдзень народнага адзінства
20.09.2021У рамках Тыдня былі праведзены тэматычная кніжная выстава, конкурсы малюнкаў, інфармацыйныя гадзіны, гутаркі, акцыі, дыспуты, класныя гадзіны да Дня народнага адзінства, вусныя журналы, спартыўнае свята з ўдзелам ваеннаслужачых АПК “Верхні Церабяжоў”.
Мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне патрыятычных пачуццяў, павагі да гераічных і трагічных старонак гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў; дапамаглі нагадаць дзецям аб нашых агульных каранях, далі магчымасць усвядоміць, што адзінства народа з'яўляецца залогам годнай будучыні краіны і для гэтага ўсе мы павінны быць разам, незалежна ад узросту, роду заняткаў, нацыянальнасці.