Дзень самакіравання
01.10.2021Дзень самакіравання - незвычайнае і доўгачаканае свята ў нашай школе, якое праходзіць напярэдадні Дня настаўніка. Гэта шанс для вучняў паспрабаваць сябе ў ролі педагога, адчуць усю асалоду і цяжкасці настаўніцкай прафесіі. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна: бралі расклад і планы ўрокаў у настаўнікаў; дамаўляліся хто, якія прадметы і ў якім класе будзе весці. І вось, доўгачаканы дзень надышоў – вучні 10-11 класаў з усёй адказнасцю праводзілі ўрокі, сачылі за парадкам у школе. Дырэктар школы і яго намеснік таксама перадалі свае паўнамоцтвы ў рукі актывістаў.
Дзень самакіравання ўжо шмат гадоў дае магчымасць вучням усвядоміць усю адказнасць дарослага жыцця, а камусьці нават дапамагае выбраць будучую прафесію.