Дзень настаўніка ў Церабяжоўскай сярэдняй школе
04.10.2021
1 кастрычніка, па традыцыі, вучні нашай школы падрыхтавалі святочны сюрпрыз – сустракалі настаўнікаў на ўваходзе і віншавалі іх з прафесійным святам. |
|
У гэты дзень вучням было прапанавана напісаць цёплыя словы сваім любімым педагогам. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гэтай акцыі, упрыгожылі рознакаляровым лісцем дрэва пажаданняў, размешчанае ў фае першага паверха. |
|
Творчымі сіламі вучняў 10-11 класаў у актавай зале была створана прыгожая фотазона, на фоне якой было многа жадаючых зрабіць фотаздымак на памяць. |
|
Вучні 5-11 класаў падрыхтавалі відэаролікі, у якіх выказалі свае пажаданні і цеплыя словы ўсім настаўнікам нашай школы. |
|
У Дзень настаўніка мы вядома ж не забылі нашых ветэранаў педагагічнай працы. Вучні школы пабывалі дома і павіншавалі ўсіх настаўнікаў, якія знаходзяцца ўжо на заслужаным адпачынку. Пажадалі ім доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, спакоем і шчасцем. |
|