Тыдзень Маці ў Церабяжоўскай школе
18.10.2021Адкрываў Тыдзень майстар-клас “Падарунак для матулі”, які правялі вучні 9 класа.
Вучні 2-5 класаў прынялі ўдзел у чэленджы “Павіншуем маму разам”, у якім выказалі словы ўдзячнасці і глыбокай павагі самаму галоўнаму чалавеку ў іх жыцці.
Сярод вучняў 3-4 класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Мама вачыма дзяцей”.
Для вучняў 1-6 класаў працавала майстэрня “Падарунак для мамы”.
14 кастрычніка была арганізавана выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу “Усё для цябе”.
Шмат прыгожых і шчырых слоў пра маму выказалі вучні падчас акцыі "Камплімент для мамы!”
Творчымі сіламі вучняў 8-9 класаў у актавай зале і ў фае першага паверха школы былі створаны прыгожыя фотазоны, на фоне якіх было многа жадаючых зрабіць фотаздымак і павіншаваць сваіх матуль са святам.
Вучні нашай школы прынялі таксама ўдзел ў рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”.
На працягу тыдня праходзілі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці.
Дзень маці непадзельна звязаны з праваслаўным святам Пакровы Прысвятой Багародзіцы, таму завяршыўся Тыдзень адкрытым міжшкольным турнірам па інтэлектуальным гульням “Беларусь праваслаўная” ў рамках Тыдня праваслаўнай культуры.