Рэспубліканская квэст-гульня з QR кодамі “Палескія рабінзоны” МАРШРУТ І “ВОСТРАЎ РАБІНЗОНАЎ”
01.11.2021Гэта займальнае падарожжа па 7 тэматычных маршрутах, на працягу 8 месяцаў, выкананне па QR кодах творчых, рухомых, інтэлектуальных і спартыўных заданняў. Вучням трэба прайсці ўсе маршруты, атрымаць падказкі, скласці карту, а па выніках усіх маршрутаў аформіць «Дзённік палескіх рабінзонаў».
Маршрут І “Востраў рабінзонаў”. Каманда акцябрат “Фантазёры” наведала школьную бібліятэку, дзе для іх бібліятэкарам школы Гузіч Таццянай Мікалаеўнай была арганізавана прэзентацыя кнігі Д. Дэфо «Рабінзон Круза». На 15 старонцы кнігі ўдзельнікі гульні знайшлі QR код. Вучням было вельмі цікава даведацца, якое пасланне зашыфравана ў чорна-белым квадраце. Прасканаваўшы яго каманда “Фантазёры” атрымала першае заданне.
Маршрут “Востраў рабінзонаў” складаўся з 5 этапаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо прыдумалі назву каманды, дэвіз, эмблему і размеркавалі даручэнні. Былі вызначаны аб'екты клопату, рэалізаваны акцыі і аперацыі па аказанні дапамогі птушкам. Вучні таксама здзейснілі паход-экскурсію ў парк “Ніжне-Церабяжоўскі”. Удзельнікі каманды выканалі ўсе заданні і выявілі, што наступная падказка знаходзіцца на старонцы 12 кнігі “Рабінзон Круза”. Пад дрэвам на школьным двары справа ў бутэльцы дзеці знайшлі наступнае зашыфраванае пасланне з заданнямі маршрута ІІ “Кемлівасць”.