Бiблiятэка запрашае
17.11.2021У Верхнецерабяжоўскай сельскай бiблiятэцы аформлена выстава народнай творчасці мясцовых умельцаў і творцаў "Малой радзімай напоўнена сэрца да краю".
11 лістапада выставу наведалі вучні 4 класа, затым бібліятэкар правяла з імі гадзіну краязнаўства "Любі і ўслаўляе свой край". Нешта даведаліся новае, нешта расказалі самі. Потым дзеці прагледзелі прэзентацыю пра нашага земляка, майстра, песняра і проста добрага чалавека Паўла Паўлавіча Куліка.