З законам не жартуюць
17.11.202117 лістапада ў Церабяжоўскай сярэдняй школе ў рамках правядзення Тыдня прававых ведаў “Адказнасць і права” вучням 8-11 класаў была паказана прэзентацыя “З законам не жартуюць: абавязак і адказнасць прызыўнікоў”.
Падчас мерапрыемства навучэнцам было расказана аб правах прызыўнікоў, якія ўстаноўлены заканадаўствам для грамадзян Рэспублікі Беларусь, аб адказнасці прызыўнікоў за ўхіленне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.
Абарона Айчыны з'яўляецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.