Скажы СНІДу НЕ!
02.12.2021Сусветны дзень барацьбы са СНІДам кожны год прысвечаны пэўнай тэме. Сёлета тэма: “Ліквідаваць няроўнасць. Скончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі”.
“Скажы СНІДу НЕ!” – пад такім дэвізам прайшла ў школе акцыя да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. Удзельнікі акцыі абмеркавалі праблемы, звязаныя з захворваннем, а таксама прапанавалі на працягу дня насіць чырвоныя стужкі – сімвал салідарнасці з тымі, каго закранула эпідэмія СНІДу асабіста.
На класных гадзінах праблема эпідэміі абмяркоўвалася вучнямі разам з настаўнікамі па розных напрамках: “Хвароба ў жыцці чалавека (што патрэбна ведаць аб ВІЧ-інфекцыі і СНІД)” – 1-4 класы; “Здароўе – тваё багацце (міжасобасныя адносіны хлопчыкаў і дзяўчынак)” – 5 клас; “Ведай больш, жыві даўжэй” – 6-8 класы; “ВІЧ-інфекцыя – сусветная праблема (удзел моладзі ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцый)” – 9-11 класы.