Ведай правілы дарожнага руху!
01.12.2021З мэтай прафілактыкі парушэнняў правіл дарожнага руху 30 лістапада настаўнік Багатка І.П. сумесна з супрацоўнікам АДАІ Столінскага РАУС Дабрыянцам М.М. правяла мерапрыемства “Ведай правілы дарожнага руху”.
Спачатку сустрэчы інспектар АДАІ нагадаў вучням аб неабходнасці выканання правіл дарожнага руху, аб недапушчальнасці кіравання непаўналетнімі транспартнымі сродкамі, не маючы права кіравання, а таксама аб прызначэнні святлоадбівальных элементаў (флікераў) у цёмны час сутак. Далей настаўнік правяла віктарыну, падчас якой вучні паказалі свае веды правіл, пры гэтым атрымлівалі падрабязныя каментарыі інспектара АДАІ па кожным пытанні.