Дабрачынны кірмаш
06.12.2021Па добрай традыцыі, у Міжнародны дзень інвалідаў, у Церабяжоўскай сярэдняй школе адбыўся дабрачынны кірмаш “Дары дабро”, які арганізавалі і правялі педагогі школы сумесна з бацькамі і вучнямі.
Кірмаш у школе праводзіцца ўжо шмат гадоў, і з кожным разам атрымліваецца аб’яднаць усё больш бацькоў, дзяцей і педагогаў.
У дзень правядзення кірмашу ў школе панавала незвычайная атмасфера дабрыні, цеплыні, падтрымкі. На кірмашы былі прадстаўлены кандытарскія вырабы, прыгатаваныя дзецьмі сумесна з бацькамі, педагогамі.
Усе грошы, атрыманыя ад продажу, будуць пералічаны на набыццё навагодніх і калядных падарункаў дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.