Віртуальнае падарожжа “Максім Багдановіч – пясняр чыстай красы”
13.12.2021Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Да 130-годдзя з дня нараджэня Максіма Багдановіча праведзена віртуальнае падарожжа “Максім Багдановіч –пясняр чыстай красы”.
Вучні ўзгадалі асноўныя факты жыццёвага і творчага шляху паэта. Творчасць славутага майстра – гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ён вядомы як паэт, празаік, перакладчык, крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст. Пранікнёна чыталі вершы песняра вучні 5-11 класаў. Не засталіся абыякавымі дзеці і падчас праслухоўвання музычных твораў на словы М.Багдановіча.
Спадчына выдатнага майстра – каштоўны набытак беларускай і сусветнай духоўнай культуры.