ПРАВАСЛАЎНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ І СВЯТЫНІ
10.12.2021У рамках Праграмы супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой 10 снежня ў Церабяжоўскай сярэдняй школе адбылася сустрэча вучняў 1-4 класаў з пратаірэем храма Святога прарока Іллі Аляксандрам Пашкевічам. Айцец Аляксандр пагутарыў з дзецьмі аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях, а таксама расказаў аб праваслаўных святынях беларускага народа.