ЭКСКУРСІЯ Ў ХРАМ СВЯТОГА ПРАРОКА ІЛЛІ
20.12.2021Дзяцей сустрэў пратаіерэй Аляксандр, які і правёў экскурсію па храме. Ён распытаў хлопчыкаў і дзяўчынак, ці бывалі яны раней у храме, з кім прыходзілі.
Настаяцель прыходу распавёў школьнікам аб гісторыі храма Святога прарока Іллі, а таксама аб яго структуры і каштоўнасцях.
Самыя дапытлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі задавалі айцу Аляксандру пытанні.
- Чым адрозніваецца праваслаўны храм ад іншых будынкаў і памяшканняў, у чым асаблівасць нашага храма?
- Як пахне ладан і навошта ён патрэбны?
- З якіх частак складаецца храм?
Экскурсія праходзіла ў дзень памяці Святой вялікапакутніцы Варвары, таму пратаірэй Аляксандр распавёў дзецям гісторыю пра яе жыццё і пакуты.
Настаяцель храму гаварыў таксама аб неабходнасці жыць у міры і дружбе, шанаваць і паважаць сваіх бацькоў і настаўнікаў, і пажадаў дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах.