Экскурсія ў цэнтр ганчарства
01.04.202231 сакавіка вучні нашай школы наведалі цэнтр ганчарства ў вёсцы Гарадная, дзе Васіль Казачок расказаў аб тэхналогіях апрацоўкі гліны, вырабу посуду на нажных ганчарных колах і яго апалу. Ім жа быў праведзены майстар-клас з кожным, хто жадаў дакрануцца да цудадзейнага матэрыялу. Усе вучні ехалі дадому з добрым настроем і падарункамі для родных.