Сусветны дзень здароўя
11.04.2022
Штогод у рамках Сусветнага дня здароўя ў нашай установе адукацыі праходзіць Тыдзень здароўя, прысвечаны здароваму ладу жыцця. У 2022 годзе тэма – “Наша планета, наша здароўе”. З 4 па 9 красавіка 2022 г. для вучняў Церабяжоўскай сярэдняй школы была праведзена акцыя “Здароўе выбірай – мары ажыццяўляй”. Дзеці пісалі на “далонях” працяг фразы “Я хачу быць здаровым, таму што...”, а вучні старэйшых класаў мацавалі ўсім жадаючым зялёную стужачку – сімвал здароўя. |
|
|
|
Для вучняў школы таксама былі праведзены класныя гадзіны “Экалогія і здароўе”, “Захаваць прыроду – захаваць жыццё”, урокі здароўя. Вучні 4, 5, 11 класаў прынялі ўдзел у школьным конкурсе сацыяльнай рэкламы “Стыль жыцця – здароўе”. Дзеці 4 і 5 класаў стварылі тэматычныя калажы, а вучні 11 класа знялі відэаролік “Здаровы лад жыцця. Выбар за табой!”. |
|
|
|
Фінальным мерапрыемствам Тыдня стала спартыўнае свята “Здаровая нацыя – гэта МЫ!”.
Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі, падораныя адзін аднаму. |
|