Рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2022”
16.04.2022З 9 па 16 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь у пятнаццаты раз праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”. У гэтым годзе акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
З мэтай фарміравання экалагічнага светапогляду, прывіцця беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, любові да роднага краю вучні Церабяжоўскай сярэдняй школы таксама прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу” і высадзілі на прышкольным участку саджанцы клёну і бярозы ў колькасці 20 штук.