11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
08.04.20228 красавіка ў Церабяжоўскай сярэдняй школе для вучняў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства “Памяць сэрца”, якое падрыхтавала бібліятэкар Верхне-Церабяжоўскай сельскай бібліятэкі.
Страшныя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці Майданак, Дахаў, Саласпілс, Бухенвальд і інш. не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных. Вучні з заміраннем сэрца слухалі аповед пра жахі, якія перажылі вязні канцлагераў, пра тых, хто штодня адчуваў голад, хваробы, пакуты, тых, хто загінуў падчас знясільваючых работ і быў спалены ў крэматорыях. Мерапрыемства прымусіла дзяцей задумацца пра тое, які страшны фашызм, што нельга дапусціць таго, каб гэты жах зноў паўтарыўся.