«Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў»
11.04.202211 красавіка ў «Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў», адбылася сустрэча вучняў школы з маёрам пагранічнай службы Жураўлёвым Вячаславам Аляксандравічам, які распавёў вучням пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі нацысцкай Германіі, яе краін-саюзніц. На акупіраваных імі тэрыторыях дзейнічала больш за 14 тысяч канцэнтрацыйных лагераў, дзе знаходзіліся зняволеныя, над якімі жорстка здзекваліся. Таксама распавёў аб самым вялікім канцэнтрацыйным лагеры, віртуальна наведалі экскурсію па мемарыяльным комплексе «Маленькія вязні Чырвонага Берага».