Нам гэты свет завешчана берагчы
21.04.2022Ён расказаў дзецям аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Вучні пагрузіліся ў падзеі тых гадоў, усвядомілі, наколькі жорсткімі і страшнымі могуць быць ідэі і дзеянні асобных людзей і цэлых дзяржаў. Дзеці выказаліся аб тым, што галоўная каштоўнасць для чалавека – гэта мір. Вучні зрабілі выснову: што з гісторыі неабходна здабываць урокі, бо яна папярэджвае будучыя пакаленні, што такія трагедыі як вайна не павінны здарацца на зямлі.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Героі маёй сям'і” перад вучнямі выступілі Цымбал Аляксандр і Бык Валерыя. Яны расказалі аб сваіх прадзедах – героях Вялікай Айчыннай вайны.