Кветкі Героям да Дня Перамогі
06.05.20225 мая у рамках Года гістарычнай памяці, рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” вучні і педагогі Дзяржаўнай установы адукацыі “Церабяжоўская сярэдняя школа” сустракалі ўдзельнікаў раённага аўтапрабегу, які быў прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі святочнага мітынгу ўсклалі кветкі ля помніка ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вучні сумесна з педагогамі школы наведалі магілу малодшага лейтэнанта Сталярова Р.П., які быў зверскі замучаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама ўсклалі кветкі на Брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў.