Урачысты мітынг да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
09.05.2022Ні адна значная падзея ў жыцці нашай дзяржавы не абыходзіцца без ўрачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга. Ганаровае права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена і вучаніцы нашай школы – Стрыбулевіч Паліне.
Падчас урачыстага мерапрыемства Старшыня Рэчыцкага сельскага выканаўчага камітэта Заруба Вадзім Васільевіч уручыў вучням 9 класа нашай школы - Ракала Аляксандру, Тарасюку Пятру, Шапялевічу Мікіце, Юрчуку Ягору, Юрчук Ангеліне, Ярашэвіч Лізавеце – маладзёжныя білеты ГА "БРСМ" і павіншаваў іх з уступленнем у грамадскае аб'яднанне, пажадаў ім поспехаў, а таксама выказаў надзею, што жыццё кожнага з іх у БРСМ будзе цікавым, незабыўным і карысным як для кожнага члена маладзёжнага аб'яднання, так і для ўсёй краіны.