Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны
13.05.202212 мая, напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, адбылася сустрэча вучняў з Козелам Васіліем Аляксеевічам, Старшынёй Савета ветэранаў Церабяжова, старастай вёскі Н.Церабяжоў. Васіль Аляксеевіч расказаў пра гісторыю сваёй сям'і, пра жыццё яго бацькоў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У размове з дзецьмі звярнуў увагу на тое, што менавіта ў сям'і закладваецца аснова асобы кожнага чалавека. Сям'я – гэта сацыяльны інстытут, у якім дзіця раскрывае прыродай закладзены патэнцыял і вызначае сваё месца ў жыцці, вучыцца дабрыні, справядлівасці і стваральнай працы.