Ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”
28.05.202227 мая у спартыўнай зале школы прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”. У гэтым годзе ўдзел у гульні прынялі 2 каманды, зборныя 8-10 класаў.
Для перамогі неабходна было выканаць 6 квэстаў: “Падцягванне” - найбольшая колькасць разоў, “Хімічная атака” - пераадоленне паласы перашкод у працівагазе, “Снайперы” - трапіць гранатай у нямецкі танк, “Трапны стралок” – набраць найбольшую колькасць балаў у дартсе, “Разведчыкі” – скласці пазл адной з абласцей Беларусі на хуткасць, “Музычны” – назваць найбольшую колькасць ваенных песень.
Пасля падліку штрафных балаў перамогу атрымала зборная каманда пад кіраўніцтвам капітана каманды Аляксандра Ракала.