Апошні званок – 2022!
31.05.2022З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі звярнуўся да адзінаццацікласнікаў дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч, а таксама госць свята – начальнік аддзела культуры Столінскага раённага выканаўчага камітэта Заруба Васіль Андрэевіч.
Па старой добрай традыцыі гукі школьнага вальса прагучалі на свяце Апошняга званка, хвалюючы душы і сэрцы настаўнікаў, бацькоў і сяброў тых, хто збіраецца пакідаць сцены роднай школы.
Даць апошні школьны званок, які сімвалізуе пачатак новага шляху, прадставілася вучню 11 класа Каржоўніку Вадзіму і вучаніцы 1 класа Дэйнека Вікторыі.
Дарагія выпускнікі! Хай вам заўсёды спадарожнічаюць любоў і разуменне блізкіх, а ваша жыццё будзе напоўнена святлом пазнання і радасцю творчасці, няхай ажыццявяцца ўсе вашы надзеі і мары! У добры шлях!