Дзень ведаў
01.09.2022З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч, а таксама ганаровыя госці свята – намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Стоўба Сяргей Аляксандравіч, першы намеснік начальніка Столінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Пратасюк Вячаслаў Леанідавіч.
Сёння самыя прыгожыя і шчаслівыя – першакласнікі. На памяць аб пачатку школьнага жыцця яны атрымалі кнігу “Беларусь – мая Радзіма” – падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Першакласніца Баброўнік Алеся і вучань 11 класа Панкевіч Руслан адкрылі новы навучальны год у нашай школе.
Для вучняў 1-9 класаў настаўнікі нашай школы правялі першы ўрок на тэму “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Для вучняў 10-11 класаў усіх школ нашай краіны першы ўрок правёў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Няхай гэты год падарыць вучням, настаўнікам і бацькам радасць пазнання, дадасць новых і дзіўных адкрыццяў, творчых пачынанняў!