Дзень народнага адзінства
20.09.2022У 2021 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі было заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання нашага беларускага народа.
З 2 па 17 верасня ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святочнаму дню.
Тыдзень пачаўся з выканання гімна Рэспублікі Беларусь. 13 верасня прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 32-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Піянерская дружына “Піянерская планета” папоўнілася 5 піянерамі вучнямі 5 класа. Класныя кіраўнікі 1-11 класаў правялі інфармацыйныя гадзіны: “Нараджэнне свята. Дзень народнага адзінства”, “Дзень народнага адзінства. Што стаіць за святочнай датай?”, “Мір і згода – шлях да адзінства народаў”; а таксама класныя гадзіны, прысвечаныя Дню народнага адзінства.
15 верасня пагранічнікі в/ч № 1235 правялі экскурсію для вучняў 9-11 класаў па пагранічнай камендатуры “Рэчыца” Пінскага пагранічнага атрада. 16 верасня вучні 9-11 класаў далучыліся да напісання рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства. Выхаванцы групы падоўжанага дня на аб'яднанні па інтарэсах “Чароўны куфэрак” выканалі калаж “Беларусь адзіная”. Вучні 9-10 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце па пасадцы сімвалічнай алеі да Дня народнага адзінства.
17 верасня прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная гэтаму святочнаму дню. Дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч павіншаваў вучняў і настаўнікаў са святам, а таксама ўручыў вучням 9 класа падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне патрыятычных пачуццяў, павагі да гераічных і трагічных старонак гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці ў вучняў; дапамаглі нагадаць дзецям аб нашых агульных каранях, далі магчымасць усвядоміць, што адзінства народа з'яўляецца залогам годнай будучыні краіны і для гэтага ўсе мы павінны быць разам, незалежна ад узросту, роду заняткаў, нацыянальнасці.