Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
26.09.2022Вучні 8-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, які быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Пачаўся святочны тыдзень акцыяй "Размаўляй са мной па-беларуску", а таксама вырабам паштовак "Пажаданні роднай мове". Усе вучні маглі наведаць выставу дзіцячых кніг на беларускай мове. Вучні 6 класа прынялі ўдзел у экскурсіі па памятных мясцінах вёскі. Актыўны ўдзел вучні 8-9 класаў прынялі ў акцыі "Чытаем вершы пра родную мову". У 7 класе была праведзена віктарына "Родная мова, цудоўная мова". Вучням пачатковых класаў найбольш спадабалася акцыя "Разгадай рэбус на роднай мове". Такія мерапрыемствы выклікаюць у вучняў жаданне паважаць і берагчы родную мову.