Дзень настаўніка
03.10.202230 верасня, па традыцыі, вучні нашай школы падрыхтавалі святочны сюрпрыз – сустракалі настаўнікаў на ўваходзе і віншавалі іх з прафесійным святам.
Творчымі сіламі вучняў 10-11 класаў у файе першага паверха была створана прыгожая фотазона, на фоне якой было многа жадаючых зрабіць фотаздымак на памяць.
Вучні школы падрыхтавалі для настаўнікаў відэаролік, у якім паказалі ўсе рэаліі школьнага жыцця.
Напярэдадні прафесійнага свята настаўніца беларускай мовы і літаратуры Багатка Інэса Паўлаўна была ўзнагароджана ганаровай граматай аддела па адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта за развіццё творчых здольнасцяў вучняў і эфектыўную арганізацыю работы па выхаванню падрастаючага пакалення.
У Дзень настаўніка мы вядома ж не забылі нашых ветэранаў педагагічнай працы. Вучні школы пабывалі дома і павіншавалі ўсіх настаўнікаў, якія знаходзяцца ўжо на заслужаным адпачынку. Пажадалі ім доўгіх і шчаслівых гадоў, напоўненых здароўем, спакоем і шчасцем.