Што такое Століншчына?
07.10.2022З мэтай удасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў, канцэнтрацыі іх увагі на сацыяльна-значных падзеях і дасягненнях Столінскага раёна 07.10.2022 з вучнямі 10-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Што такое Століншчына?” з удзелам старасты в. Ніжні Церабяжоў Козелам Васілём Аляксеевічам.
Падчас мерапрыемства вучні праслухалі зварот да маладога пакалення старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Пратасавіцкага Рыгора Васільевіча. У прамове старшыні прагучаў зварот да моладзі аб тым, што трэба ганарыцца сваёй малой радзімай, сваёй краінай, сваёй гісторыяй і свята шанаваць памяць аб нашых продках.
Васіль Аляксеевіч расказаў аб развіцці нашага населенага пункта, аб перспектывах. Завастрыў увагу вучняў на тым, што толькі ад нас саміх залежыць паспяховая будучыня нашай малой радзімы, нашай краіны.