Персанальная выстава І.П. Супрунчыка
22.10.202222 кастрычніка вучні Церабяжоўскай сярэдняй школы пабывалі ў Столінскім гарадскім Доме культуры. Яны наведалі персанальную выставу работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь, разьбяра па дрэве, мастака, “Ганаровага палешука”, ганаровага грамадзяніна Столінскага раёна Івана Піліпавіча Супрынчыка. Выстава прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння Івана Піліпавіча.