Тыдзень бацькоўскай любові
25.10.2022Напярэдадні Дня маці вучні, якія наведваюць гурток “Чароўны куфэрак”, зрабілі сюрпрызы для сваіх матуль у выглядзе аплікацыі “Самая лепшая ў свеце МАМА”.
Сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Калі ты побач – жыццё святлей!”.
14 кастрычніка вучнямі 8-9 класаў у фае першага паверха школы была арганізавана і праведзена акцыя “Зрабі паштоўку маме”. Творчымі сіламі вучняў у актавай зале школы была створана прыгожая фотазона, на фоне якой было многа жадаючых зрабіць фотаздымак і павіншаваць сваіх матуль са святам. Вучні нашай школы прынялі таксама ўдзел ў рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам”.
18 кастрычніка вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі па пасадцы дрэў, прымеркаванай да Дня бацькі, які ў гэтым годзе ўпершыню адзначаецца 21 кастрычніка.
19 кастрычніка была арганізавана выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу.
На працягу тыдня праходзілі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Тыдню бацькоўскай любові.