Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці
28.10.2022Здаецца, толькі пачаўся новы навучальны год, але вось ужо і праляцела І чвэрць. Гэтыя два месяцы былі яркімі і прадуктыўнымі. 28 кастрычніка ў Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню І чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Пачалася лінейка з выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Таксама на лінейцы былі ўручаны дыпломы актыўным ўдзельнікам мерапрыемстваў, якія праходзілі ў рамках Тыдня бацькоўскай любові. Дырэктар школы Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч павіншаваў вучняў і настаўнікаў з паспяховым заканчэннем чвэрці і пажадаў добрых і бяспечных канікул.