Прыём у акцябраты
28.10.202228 кастрычніка ў Церабяжоўскай сярэдняй школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыёму другакласнікаў у рады ГА “БРПА”. Гэтай падзеі папярэднічала вялікая падрыхтоўка. Вучні даведаліся, хто такія акцябраты, якая ёсць пра іх легенда, пазнаёміліся з правіламі акцябрат, а таксама праявілі творчасць пры выкананні заданняў па розных тэмах: “Радзіма”, “Здароўе”, “Стараннасць”, “Вяселыя хлопцы і дзяўчаты”.
Свята “Цяпер мы – акцябраты” – ўрачысты і памятны момант для любога дзіцяці. Другакласнікі гатовыя ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат цікавага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах. Іх жыццё напоўніцца цікавымі сустрэчамі, добрымі справамі і адкрыццямі. Пасля ўрачыстага абяцання хлопчыкам і дзяўчынкам былі ўручаны акцябрацкія значкі. У піянерскай дружыне з'явіўся яшчэ адзін атрад акцябрат – атрад “Летуценнікі”.