Восеньскі суботнік
28.10.2022Кастрычнік – традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі – добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. 28 кастрычніка ў нашай школе прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел настаўнікі, тэхнічныя работнікі і вучні школы. Падчас уборкі прышкольнага ўчастка і прылеглай да яго тэрыторыі ад смецця былі ачышчаны газоны, прыбрана сухое лісце, прыведзены ў належны стан кветнікі. Агульнымі намаганнямі ўся тэрыторыя змянілася: усюды чыста і прыгожа.