Экскурсія ў Цэнтр драўлянай скульптуры і на конеферму ААТ "Палеская ніва"
31.10.2022 27 кастрычніка вучні Церабяжоўскай сярэдняй школы наведалі Цэнтр драўлянай скульптуры, дзе пазнаёміліся з творчасцю Івана Піліпавіча Супрунчыка.
Таксама пабывалі на конеферме ў ААТ "Палеская ніва", дзе ўбачылі вялікую колькасць розных парод коней.
Шмат станоўчых эмоцый выклікала выстава ў вёсцы Рамель пад адкрытым небам Івана Нагара.