Уручэнне дыпломаў
04.11.20224 лістапада ў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Століна» адбылася сустрэча пераможцаў раённай анлайн-віктарыны «Аб генацыдзе беларускага народа» з пракурорам Столінскага раёна, малодшым саветнікам юстыцыі Аляксандрам Юр'евічам Федаровічам. На гэтай сустрэчы прысутнічалі і вучні нашай школы, якім былі ўручаны дыпломы за высокі вынік у анлайн-віктарыне. Пасля ўзнагароджання вучні наведалі музей імя С. П. Каплуна.