Сустрэча з пракурорам
01.09.20231 верасня 2023 года адбылася сустрэча вучняў Церабяжоўскай сярэдняй школы з пракурорам Столінскага раёна Федаровічам Аляксандрам Юр'евічам. Падчас гутаркі Аляксандр Юр'евіч нагадаў яшчэ раз дзецям пра зверствы фашысцкіх салдат, якія здзяйсняліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама распавёў вучням пра раскопкі паблізу вёскі Рыбнікі Столінскага раёна, падчас якіх былі знойдзены рэшткі мірных жыхароў.