Тыдзень бацькоўскай любові
23.10.2023У кастрычніку мы адзначаем дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Першая супадае з Пакровам Святой Багародзіцы – яго святкуюць 14 кастрычніка. Другую – Дзень бацькі – 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Тыднем бацькоўскай любові.
У гэтыя дні вучні нашай школы віншавалі сваіх бацькоў: малявалі для іх паштоўкі, плакаты, рабілі святочныя вырабы.
У сераду 18 кастрычніка для ўсіх вучняў 1-11 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны святкаванню Дня маці і Дня бацькі. На ўроку дзеці казалі аб Сям’і і ролі кожнага ў ёй. Аб адносінах мамы і таты да сваіх дзяцей, марылі, спрачаліся, дыскутавалі. Але ў выніку ўсё роўна прыходзілі да высновы, што самае галоўнае ў жыцці кожнага – гэта мець маму і тату, мець сваю сям’ю.