Тыдзень роднай мовы
26.02.2024З 19 па 24 лютага 2024 года ў нашай навучальнай установе прайшоў Тыдзень роднай мовы. Пачаўся святочны тыдзень акцыяй "Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску". У гэты ж дзень была адкрыта фотазона, дзе кожны вучань мог сфатаграфавацца. На працягу тыдня кожны вучань мог пагартаць кнігі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Актыўны ўдзел вучні прынялі ў чытанні вершаў пра родную мову. Такія мерапрыемствы выклікаюць у вучняў жаданне паважаць і берагчы родную мову.