Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15.03.2024Сёння ў жыцці нашай краіны асаблівы дзень. Роўна 30 гадоў назад 15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя, якая стала першай у гісторыі суверэннай Рэспублікі Беларусь.
З мэтай фарміравання прававой культуры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў Церабяжоўскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, а таксама прайшлі Адзіныя ўрокі, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі РБ.