Мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" - 50 гадоў.
25.09.202125 верасня ва ўстанове адукацыі «Церабяжоўская сярэдняя школа» кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання, было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" - аднаго са знакавых месцаў Беларусі, сімвала супраціву падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Навучэнцам 5, 6 класаў установы было расказана пра гераічныя подзвігі абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Як маючы востры недахоп боепрыпасаў, медыкаментаў, харчавання і вады, воіны Брэсцкай крэпасці і члены іх сем'яў праявілі выключную стойкасць і мужнасць. Таксама быў паказаны дакументальны фільм "Брэсцкая крэпасць-герой". Па завяршэнні мерапрыемства вучні наведалі помнік Воінам-вызваліцелям, дзе былі ўскладзеныя кветкі.