Для бацькоў найважнейшай умовай шчасця з'яўляецца дабрабыт сваіх дзяцей. Гэты дабрабыт складаецца з незлічонай колькасці фактараў, умоў, выпадковасцей. Але ёсць ключавыя, лёсавызначальныя фактары, адзін з якіх – выхаванне. Важна, якімі вырастуць нашы дзеці, наколькі яны будуць гатовы да ўваходжання ў дарослае жыццё, да зносін з людзьмі. А самае галоўнае, якую сістэму каштоўнасцяў будуць мець нашы дзеці!
Для паўнацэннага працэсу выхавання бывае недастаткова ролі сям'і ці мэтанакіраваных дзеянняў школы. Найважнейшую ролю ў выхаванні адыгрывае асяроддзе, у якім растуць дзеці, перш за ўсё, іх аднагодкі. А значыць, вялікае значэнне ў развіцці і выхаванні дзяцей маюць дзіцячыя грамадскія арганізацыі, у аснове працы якіх ляжыць калектыў. З гэтай мэтай і функцыянуе піянерская арганізацыя.
У дзейнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі могуць удзельнічаць бацькі, дзеці, педагогі.