Нацыянальны пошукавы праект “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”
Праект уяўляе сабой унікальны інфармацыйны рэсурс, які напаўняецца ўсімі наяўнымі звесткамі аб жыцці, подзвігах і ўзнагародах воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта магчымасць для кожнага жыхара Рэспублікі Беларусь даведацца пра гісторыю бацькоў, дзядоў, родных і знаёмых, убачыць копію гістарычных дакументаў і ацаніць патрыятызм юнага пакалення і іх дачыненне да рэалізацыі праекта.
Інтэлектуальна-забаўляльная гульня ГА “БРПА” “Піянерскі квіз”
Гэта новая інтэлектуальная гульня піянерскай арганізацыі, якая ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыя-кантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу гульні. Квіз - гэта від інтэлектуальнага адпачынку, каманднае спаборніцтва, якое не патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі.
Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарничка”
Мэтай гульні з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшых школьнікаў і фарміраванне здаровага ладу жыцця.
У 2017 годзе арганізатары гульні пашырылі межы папулярнай піянерскай гульні “Зарніца” і далі магчымасць удзелу ў займальных спаборніцтвах малодшым членам БРПА - акцябратам.
Уключае ў сябе дзесяць спаборніцтваў, кожнае з якіх мае сімвалічную назву і прызначэнне, пяць тэматычных этапаў, а таксама інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы.