Талісман быў абраны па выніках рэспубліканскага конкурсу на распрацоўку піянерскага талісмана і слогана піянерскай арганізацыі «ргоБРПО – перазагрузка», які праводзіўся ў 2018-2019 навучальным годзе. Піянерская арганізацыя атрымала больш за 1000 малюнкаў. На рэспубліканскім этапе конкурсу было прадстаўлена 20 работ. Экспертнае журы адабрала пераможцу конкурсу, якім стала Жалязнякова Вікторыя, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа № 25 г.Гомеля ім. Б.А. Царыкава», Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі. Прафесійныя дызайнеры дапрацавалі і адшліфавалі вобраз Вогніка. Прэзентацыя талісмана піянерскай арганізацыі адбылася 18 мая 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. |
Слоган ГА “БРПА”: “БРПА – ТЭРЫТОРЫЯ ДЗЯЦІНСТВА!” |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі